Казахстан пераходзіць на лацінку і новы алфавіт


Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў. Канчатковы пераход з кірыліцы на лацінку ў Казахстане плануюць зрабіць да 2025 года.

Новы алфавіт казахскай мовы, заснаваны на лацінскай графіцы. У ім 32 літары. Кірылічныя літары старога алфавіту замяняюцца на лацінскія на базе іх фанетычнага падабенства.

Новы алфавіт зацверджаны Назарбаевым

З Х па ХХ стагоддзе казахі карысталіся арабскім пісьмом. У 1929 годзе ЦВК Казахскай ССР зацвердзіў казахскую мову на базе лацінкі. У 1940 годзе адбыўся пераход на кірыліцу.

ЮВ, belsat.eu, паводле rbc.ru

Глядзі таксама
Каментары