Казахскі журналіст: Хто б не стаяў за нападам у Актэбэ, нам складана паверыць самім уладам


Абмяркоўваем тэрарыстычны напад у горадзе Актэбэ разам з казахскім журналістам Ігарам Віняўскім.

Падаем словы журналіста ніжэй.

«Хто б не стаяў за гэтымі тэрарыстамі, ужо ёсць адзін падазроны, гэта бізнесовец, які ўжо некалькі месяцаў у СІЗА. Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстану (КНБ) абвесціў, што за арганізацыяй тэракту стаіць нібыта ён.

Але хто б не стаяў, на жаль, нам вельмі складана паверыць самім уладам. Мы цяпер можам абапірацца толькі на тыя факты, якімі мы аперуем апошнія некалькі гадоў. А апошнія некалькі гадоў сітуацыя ў Казахстане вельмі сумная. Бо на працягу ўжо больш чым 10 гадоў, такія плыні ісламскага толку ў Казахстане ёсць.

Усе суды па гэтых працэсах заўжды былі закрытымі, нават сваякоў туды часам не дапускалі. Наколькі мне вядома, часта, калі ў КНБ паступала інфармацыя, што ёсць нейкія хлопцы, якія чытаюць Каран «не так, як трэба», носяць бароды і выглядаюць падазрона, ім падкідвалі 5-6 патронаў, накрывалі іх, і хлопцы сыходзілі на 80 гадоў па абвінавачванні ў тэрарыстычнай дзейнасці».

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Інтэрв’ю было паказанае ў эфіры праграмы «Свет». Апошняе выданне праграмы прапануем вашай увазе:

Глядзі таксама
Каментары