«Казацкі атаман» Мікалай Улаховіч сабраў ужо больш 100 тысяч подпісаў


Пра гэта паведамляе выбарчы штаб кандыдата на прэзідэнта.

У многіх экспертаў выклікаюць сумневы дадзеныя, якія агучвае Улаховіч. На тэрыторыі Менску быў заўважаны толькі адзін пікет на ягонае падтрыманне, ды і той не карыстаўся папулярнасцю, піша «Наша Ніва».

Раней пра такую колькасць сабраных подпісаў заяўлялі яшчэ чатыры ініцыятыўных групы: штабы Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч.

Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька могуць агучыць пра колькасць сабраных подпісаў сёння ўвечары. Жанна Раманоўская інфармацыі пра тое, колькі сабрана подпісаў, пакуль не дае.

Збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня.

Стужка навінаў