Параненую і знясіленую жывёлу ратавалі у Віцебскім заапарку. Нажаль, няўдала.
Updt: Гісторыя, за якой сачылі ўсе неабыякавыя беларусы, на жаль, скончылася сумна. Параненую і знясіленую маладую рысь, якая прыйшла па дапамогу да людзей у Гарадоцкім раёне, не ўдалося выратаваць.
«Візуальны агляд паказаў пералом задняй лапкі, іншыя пашкоджанні ўсталяваць пакуль цяжка – рысь занадта слабая і абязводжаная», – кажа Ірына Арлова, дырэктарка Віцебскага заапарку.
Ветэрынарныя лекары спрабавалі выратаваць лясную котку. Каб не траўмаваць больш знясіленую жывёліну, яе пакінулі дырэктарскім кабінеце.
Далей будзем дзейнічаць у залежнасці ад стану драпежніка, – дадае Ірына Арлова.
Самцы рысі каля 8 месяцаў. У Віцебскі заапарк яе прывезлі работнікі Гарадоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Параненае і знясіленае кацяня знайшла раніцай жыхарка вёскі Верамееўка ў двары сваёй хаты. Жывёла з цяжкасцю перасоўвалася і жаласна мяўкала.
belsat.eu пісаў пра тое, што ў Гарадоцкім раёне ваўкі тэрарызуюць меснае насельніцтва. Першымі ахвярамі драпежнікаў сталі хатнія сабакі. Пацярпець ад галодных драпежнікаў магло і рысяня.
ВД, паводле belta.by