Катастрофа «Germanwings»: апазнаныя целы 78 пасажыраў, другой чорнай скрыні дасюль не знайшлі


Следства зняпраўджвае чуткі, што сярод фрагментаў целаў загінулых былі выяўленыя і парэшткі пілота Андрэаса Любіца, якога падазраюць у наўмысным знішчэнні самалёта.

У «Luftgansa» асцерагаюцца, што не змогуць знайсці другі бартавы самапісец: ён не дасылае сігналаў. У кіраўніцтве кампаніі паведамілі, што хутчэй за ўсё другая чорная скрыня разбілася і цяпер практычна немагчыма ўсталяваць дакладную карціну авіякатастрофы.

Запіс з першага самапісца паказвае на тое, што катастрофа аэробуса стала вынікам дзеянняў Любіца, гісторыя жыцця якога папаўняецца ўсё новымі фактамі.

СМІ паведамляюць, што дзяўчына Любіца мелася нарадзіць ад яго дзіця, а сам пілот здраджваў ёй са сцюардэсай. Пасля вобшукаў у кватэры і праверкі кампутара, у паліцыі заявілі, што Любіц піў псіхатропы, глядзеў гей-порна, меў праблемы з вачамі праз што мог пазбавіцца працы.

У выніку крушэння аэробуса «Germanwings» у французскіх Альпах загінулі 150 асобаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў