Катастрафічная тэндэнцыя: Беларусь знікае цэлымі раёнамі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/NMuP3fYWEUI”][vc_column_text]Вытворчыя прадпрыемствы Круглянскага раёну Магілёўшчыны павальна зачыняюцца, а жыхары масава выязджаюць на заробкі ў Расею. Пакуль мясцовыя ўлады заплюшчваюць вочы на праблемы і святкуюць Дажынкі, неабыякавыя грамадзяне аб’ядналіся ў ініцыятыву дзеля выратавання рэгіёну. 

 «Хлебозавод закрылся, маслозавод закрылся, льнозавод закрылся – ну и что здесь делать?» — кажа мужчына.

Нястача працоўных месцаў і як вынік – сталае скарачэнне насельніцтва. Круглянскі раён на Магілёўшчыне перажывае крызіс, які пагражае знікненнем гэтай тэрытарыяльнай адзінкі з мапы Беларусі. Уратаваць рэгіён ад расфармавання спрабуе незалежная грамадская ініцыятыва.

«Стоит вопрос что делать дальше с этой территорией. По сути дела необходимо расформировать Круглянский район и присоединять к другим районам. Естественно это резко ухудшит ситуацию для местного населения», — распавядае Мётр Мігурскі, аўтар ініцыятывы выратавання Кругляншчыны.

Пасля закрыцця бальшыні буйных вытворчасцяў эканоміка тут трымаецца на адным прадпрыемстве – ПМК-266. Ды на дзяржаўных датацыях, якія сягаюць амаль 70-ці адсоткаў.

«Сярэдні заробак вельмі-вельмі далёкі ад сярэдняга па РБ і колькасць гэтак званых дармаедаў пастаянна нарастае», — заўважае Барыс Вырвіч, актывіст кампаніі па выратаванні раёну.

Па выніках даследавання праблемнага рэгіёну актывісты складуць «Стратэгію развіцця» Кругляншчыны да 2030-га года. Ужо па папярэдніх ацэнках яны зазначаюць, што абапірацца трэба на прыватнікаў і фермераў. Рэалізаваць праграму плануюць у супрацы з мясцовымі ўладамі, аднак, як адзначае Мігурскі, менавіта некампетэнтнае раённае кіраўніцтва і прывяло да крызісу.

«Председатели райисполкомов часто меняются, то есть нет ответственности за будущее района и Круглянский район рассматривается как трамплин на иную должность», — заўважае Пётр Мігурскі, кандыдат эканамічных навук.

Для ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне актывісты праводзяць анкетаванне мясцовых жыхароў у найбольш балючых пытаннях. Людзі крызіс у рэгіёне адчуваюць, але наракаць не спяшаюцца:

«Экономика, сейчас тяжелое время, люди со всем соглашаются, значит так надо, раз так происходит, значит так надо»

« — Я только за Лукашенку, за нашего президента!
— Мы не про президента, а есть ли работа здесь?
— Нету никакой, никакой работы совершенно!»

«Ну якая гэта жизнь? скоро вообще по миру пойдешь, если б не свое хозяйство — усё»

Сябры грамадскай ініцыятывы адзначаюць, што ў заняпадзе не толькі Круглянскі раён, але і ўся Магілёўшчына. І ўпэўненыя, што рэгіёны патрабуюць адмысловай эканамічнай палітыкі.

«Вось такім чынам мы імкнемся заставіць улады ўсё ж такі шавяліцца, і я хачу яшчэ адзначыць, што маючы нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця краіны да 30-га года неабходна мець стратэгію для кожнага рэгіёна», — тлумачыць палік Рыгор Кастусёў.

Рэальнага паляпшэння Кругляншчыне не прынеслі і сёлетнія “Дажынкі” – дэкарацыя, за якой нізкія заробкі, беспрацоўе і скарачэнне насельніцтва засталіся рэальнасцю.

Таццяна Рэут[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў