Катар спрасціў візавы рэжым для беларусаў


І яшчэ 79 дзяржаваў.

Грамадзяне 47 краінаў, у тым ліку Беларусі, змогуць атрымаць турыстычную візу тэрмінам да 30 дзён непасрэдна па прыбыцці ў краіну.

Грамадзяне яшчэ 33 краінаў, пераважна еўрапейскіх, змогуць атрымаць паўгадавыя візы, якія дазволяць знаходзіцца ў Катары бесперапынна да 90 дзён.

«Цяпер, калі грамадзяне 80 краінаў могуць зрабіць візу па прыбыцці, Катар стаў самай адкрытай краінай у рэгіёне», – цытуе прадстаўніка катарскага міністэрства па турызму Хасана Аль-Ібрагіма «Daily Mail».

Спрашчэнне візавага рэжыму адбылося падчас дыпламатычнага крызісу вакол Катару. На пачатку чэрвеня Саудаўская Аравія, ААЭ, Бахрэйн і Егіпет спынілі дыпламатычныя стасункі з Катарам, абвінаваціўшы яго ў падтрыманні тэрарызму.

Жыхары гэтых краінаў (апроч Егіпту) усцяж могуць наведаць Катар без візы.

ДД

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары