Катанне на гімнастычным маце ў Чачэрскім раёне скончылася трагедыяй (Фота)


Месца, у якім здарылася трагічная аварыя

Хлопец загінуў, катаючыся на гімнастычным маце, прычэпленым да «жыгулёў».

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 снежня ў аграгарадку Отар Чачэрскага раёну, паведамілі Auto.tut.by ва УДАІ МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы кіроўца «жыгулёў», жыхар Чачэрску, ехаў па вуліцы Калініно і буксаваў гімнастычны мат з ужываннем гнуткай сцэпкі (вяроўка даўжынёй 7,7 метраў), на якой знаходзіўся 20-гадовы хлопец. Побач з адным з дамоў мат занесла, ён вылецеў за межы праезджай часткі, дзе малады чалавек ударыўся аб драўляную агароджу смеццевага кантэйнера.

У выніку ДТЗ хлопец ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Глядзіце таксама >>> «З трыма праміле за стырно? Гэта або дурань або алкаголік»

НМ, belsat.eu, паводле Auto.tut.by

Стужка навінаў