Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты святкуюць Божае Нараджэнне


Ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы.

У сваім пастырскім пасланні да вернікаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што сучасны свет «усё больш і больш акунаецца ў розныя крызісы, ліхаманкава шукае выхад з іх і, абапіраючыся толькі на свае чалавечыя сілы і магчымасці, не можа знайсці».

Свята Божага Нараджэння ў касцёле у Гервятах

Прычыну крызісаў трэба шукаць «у маральным крызісе, які завалодаў чалавецтвам, а выхад – у Божай дапамозе», падкрэсліў кіраўнік беларускага касцёла.

Свята Божага Нараджэння ў касцёле у Гервятах

У сваім пасланні мітрапаліт таксама закрануў праблему смяротнага пакарання, мэтай адмены якога зʼяўляецца абарона чалавечай годнасці. Права на яе мае нават забойца, дадаў кіраўнік касцёла.

Свята Божага Нараджэння ў касцёле у Гервятах

Рымска-Каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены чатырма дыяцэзіямі, якія абʼядноўваюць больш за 600 прыходаў. Для прыхаджанаў адкрыта звыш 450 каталіцкіх сабораў, яшчэ некалькі дзясяткаў будуюцца. У Беларусі служаць больш за 470 каталіцкіх святароў.

Фота ВР

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў