Каталіцтва з беларускім каларытам – вернікі і святары ў вышыванках


З нагоды Калядных святаў, якія будуць адзначаць беларускія каталікі, Belsat.eu падрыхтаваў унікальную фотападборку, на якой вышываныя строі дэманструюць прадстаўнікі беларускага духавенства і вернікі.

Не так даўно адзін з беларускіх каталіцкіх біскупаў Алег Буткевіч адзначыў, што вышыванкі – гэта частка беларускай культуры і самабытнасці, якая спрыяе ўмацаванню нашай самасвядомасці.

Біскуп Буткевіч сам неаднаразова трапляў у аб’ектывы фотаапаратаў у суседстве іншых асобаў у вышыванках.

Айцец Сяргей Сурыновіч з Друі заахвочвае сваіх прыхаджанаў прыходзіць на набажэнствы ў вышыванках.

Як напамін пра Бацькаўшчыну вышыванкі зберагаюць беларускія эмігранты ў замежжы.

Яшчэ ў 1965 годзе каталікі ў беларускіх вышыванках пабывалі ў Ватыкане.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Каталіцкі вучоны-бібліст Караліна Мацкевіч стала тварам выставы «Беларус Замежны».

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

У вышываных строях беларускія каталікі прыходзяць да алтара, каб скласці сужэнскую прысягу.

Павел Хівук падзяліўся сваймі вясельнымі фотамі ў вышыванках з беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антвэрпэне (Бельгія).

Беларусы апранаюць вышыванкі ў самыя важныя моманты свайго жыцця, напрыклад, прымаючы хрост.

Самі святары на цураюцца апранаць беларускія вышыванкі.

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

Апранаюць вышыванку і чальцы сем’яў грэка-каталіцкіх святароў.

[vc_single_image image=”19″ img_size=”large”]
[vc_single_image image=”20″ img_size=”large”]

Шмат на якія парафіяльныя святы грэка-каталікі закладаюць ўрачыстыя вышываныя строі.

Беларусія грэка-каталікі з Антвэрпэну (Бельгія) таксама любяць сарочкі са старажытным беларускім арнаментам.

[vc_single_image image=”24″ img_size=”large”]

Не цураюцца вышыванага і беларускія манахі. На здымку – чалец манаскага ордэну капуцынаў айцец Алег Шэнда.

[vc_single_image image=”26″ img_size=”large”]

Як аказалася, беларуская вышыванка да твару не толькі беларусам.

[vc_single_image image=”28″ img_size=”large”]
[vc_single_image image=”29″ img_size=”large”]

А беларуская вышыванка добра спалучаецца з харвацкай.

[vc_single_image image=”31″ img_size=”large”]

Фота ў вышыванцы – справа для беларуса ганаровая.

[vc_single_image image=”33″ img_size=”large”]

Вышываныя строі сталіся ўжо важным элементам нашай тоеснасці і часткай нашай гісторыі.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў