Кастуся Жукоўскага аштрафавалі дзясяты раз за год. Гэтым разам на 1150 рублёў

video

Штрафам 50 базавых велічыняў журналіста пакарала суддзя Гомельскага раённага суда Тамара Застаўнецкая за сюжэты на «Белсаце» пра падзеж свіней у гаспадарках Гомельскага раёну.

«Два пратаколы аб’ядналі ў адну справу. Гэта мэтанакіраваны ціск менавіта мяне – спроба не даць мне працаваць. Усё пачалося пасля таго як я, на маю думку, закрануў фінансавыя інтарэсы КДБ – нелегальная міграцыя і «крышаванне» шапікаў каля ўнівермагу «Гомель». Менавіта пасля гэтага ўсе і пачалося – пратакол ці суд амаль кожны дзень. Такога беларуская журналістыка яшчэ не ведала», – кажа журналіст.

На суд Жукоўскі не хадзіў.

8 жніўня, калі журналіст паехаў у вёску Зялёныя Лукі на свінаферму «Добрая хрюшка», каб спраўдзіць інфармацыю пра падзеж свінняў, на Кастуся Жукоўскага напаў працаўнік свінакомплексу і апырскаў з распыляльніка невядомым аэразолем.

Ноч пасля нападу невядомага Жукоўскі правёў у таксікалагічным аддзяленні шпіталя хуткай медычнай дапамогі. Пакуль Кастусь Жукоўскі быў у шпіталі, яго асудзілі на 35 базавых.

Кастусь Жукоўскі – лідар па штрафах сярод журналістаў. За апошнія 3 гады на яго склалі больш двух дзясяткаў пратаколаў, сёлета – 10. Агульная сума штрафаў вылічаецца тысячамі долараў (8 855 рублёў). Сёлета журналіста пазбавілі на год правоў кіроўцы. У знак пратэсту ён зашыў сабе рот.

Сёння журналістаў «Белсату» судзяць за рэпартаж пра закрыццё менскай школы 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары