«Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні». Дакументальны фільм Валерыя Мазынскага

video

Прэм’ера стужкі «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» на канале «Белсат» – у нядзелю, 20 сакавіка, а 19:30. Фільм можна глядзець у онлайн-трансляцыі «Белсату» на YouTube.com. Пазней фільм будзе даступны на старонцы Belsat.eu.

12 сакавіка ў Менску адбыўся перадпрэмерны паказ фільму «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні», знятага рэжысёрам Валерам Мазынскім для тэлеканалу «Белсат». Ролю кіраўніка паўстання 1863 году выканаў актор Купалаўскага тэатру Раман Падаляка.

Кінааповед мае арыгінальную форму: апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад смяротным пакараннем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідара, звяртаючыся да дакументаў эпохі і сведчанняў яго сучаснікаў.

Пасля паказу фільму ўсе ахвотныя мелі магчымасць задаць пытанні рэжысёру і акторам, узяць аўтографы. Таксама адбылася дыскусія з удзелам стваральнікаў фільму пра тое, ці здольныя цяперашнія беларусы на ахвяры дзеля Радзімы так, як Кастусь Каліноўскі.

«Кастусь Каліноўскі мог выратаваць сабе жыццё за мяжою, як гэта зрабілі іншыя, але не зрабіў гэтага. На першым месцы ў Кастуся Каліноўскага была адказнасць перад паўстанцамі, якіх расстралялі, павешалі, выслалі ў Сібір… Тая самаахвярнасць у імя ідэі, якую арасіла кроў ягоных паплечнікаў, не дала яму права схавацца. Гэта актуальны момант і для сённяшняй беларускай апазіцыі», – заўважае спадар Мазынскі.

Глядзіце нашую справаздачу з перадпрэм’ернага паказу.

Падрабязней пра стварэнне фільму тут >>> 

Глядзі таксама
Каментары