Кастрычнік прыйдзе з лёгкім марозам


Высокі ціск над нашай краіны ў бліжэйшыя дні адчуецца першым подыхам зімы. Вобласць павышанага атмасфернага ціску сфармавана ў халоднай паветранай масе. Ападкаў не будзе, але прагназуюцца замаразкі па ўсёй краіне.

У начны час, інфармуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, на большай частцы тэрыторыі краіны будуць замаразкі ад 0 да 4 са знакам мінус.

У панядзелак, 1 кастрычніка, будзе сухое надвор’е. Начная тэмпература паветра складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў. У асобных раёнах, пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны, магчымыя замаразкі ад нуля да мінус 3. У дзённы час тэмпература паветра складзе ад плюс 11 па паўночным захадзе да плюс 18 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў