Касмічны карабель «Прагрэс» з савецкім сцягам бескантрольна круціцца ў космасе


Касмічны цяжкавік «Прагрэс» меўся даставіць на Міжнародную касмічную станцыю копію сцягу Перамогі. Аднак з невядомых прычынаў касмічны карабель вылецеў значна вышэй за арбіту, на якую меўся выйсці. Цяпер карабель «Прагрэс» бескантрольна круціцца ў космасе і невядома, ці тэхнікам атрымаецца аднавіць кіраванне.

Тым часам у інтэрнэце з’явілася відэа з камераў “Прагрэсу”, на якім відаць, як хутка касмічны карабель круціцца вакол сваёй восі.

“З борту карабля дадзеныя тэлеметрыі паступаюць не ў поўным аб’ёме. Адмыслоўцы Галоўнай аператыўнай групы ўпраўлення палётам МКС цяпер аналізуюць сітуацыю з мэтаю вызначэння далейшых дзеянняў па кіраванні касмічным апаратам”, – паведамляе расейскі Цэнтр упраўлення палётамі.

Касмічны карабель мае даставіць на МКС не толькі савецкі сцяг, але і харчы, паліва, іншыя неабходныя для касманаўтаў грузы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў