Касмічная дзяржава, тэрытарыяльная цэласнасць ды братняя Расея. Пра што казаў Лукашэнка


Pramova_Lukashenki

Кіраўнік Беларусі на парадзе

Падчас параду з нагоды Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай. У ёй прагучала некалькі цікавых заяваў.

Падаем выбраныя цытаты з прамовы кіраўніка краіны.

Пра небляспеку для Беларусі

Гістарычны досвед паказвае, што дыпламатыяй без эфектыўнай абароннай сістэмы абараніць краіну немагчыма. Сіла дзяржавы заключаецца ў здольнасці прадказаць і папярэдзіць небяспеку. На жаль, цяпер у арсенале міжнародных адносінаў адным з асноўным аргументаў па-ранейшаму застаецца вайсковая моц. Значыць, любая дзяржава, дзе народ шануе цэласнасць і незалежнасць сваёй краіны, павінен умець абараніць сябе. Таму ў Беларусі працягнецца ўзмацненне войска, аснашчэнне яго самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраенняў тэхнікі.

Пра новае ўзбраенне і «касмічную дзяржаву»

Сёння ў парадным строі пройдзе рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз». Гэта сучасная грозная зброя. Яе наяўнасць зʼяўляецца важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ад спробаў размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы. Не менш важна і тое, што за намі трывала замацаваны статус касмічнай дзяржавы. Бесперапынна ўдасканальваецца баявая вывучка ўзброеных сілаў. Рэгулярна праводзяцца вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

Пра тэрытарыяльную цэласнасць

Кожны жыхар Беларусі можа быць упэўнены, што нікому не будзе дазволена дэстабілізаваць абстаноўку, парушыць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Пра братэрскую Расею ды дыялог з Захадам

Паважаныя таварышы! Падчас нядаўняга пятага Усебеларускага народнага сходу былі выпрацаваныя асноўныя напрамкі развіцця краіны на бліжэйшы перыяд. Гэты ўсенародны форум прадэманстраваў згуртаванасць нашага грамадства, міралюбную шматвектарную палітыку дзяржавы, што грунтуецца на прынцыпах добрасуседзства і супрацы. Мы шчыльна ўзаемадзейнічаем з нашымі хаўруснікамі, перадусім з братэрскай Расеяй. Развіваем дыялог з суседзямі і краінамі Захаду.

Пра палітычныя авантуры, якіх пазбегнула Беларусь

За гады незалежнасці мы не далі ўцягнуць сябе ў ніводную палітычную авантуру, не ўвязаліся ў ніводны міжнародны канфлікт. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і беражліва захоўваем слаўную гісторыю нашай краіны. Вечная памяць героям, якія палі ў баях за айчыну! Будзем годныя іх вялікага подзвігу.

«Міра, дабра і поспехаў!»

Жадаю ўсім міра, дабра, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на карысць нашай радзімы. Слава беларускаму народу, які адстаяў свабоду і незалежнасць айчыны! Слава нашай радзіме – Рэспубліцы Беларусь! Слава ейным доблесным узброеным сілам! Са святам вас – Днём Незалежнасці! Ура!

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў