Касірка-стажорка скрала 20 млн рублёў, каб плаціць па крэдытах


35-гадовая расейка схавала грошы пад адзенне пры падліку дзённай выручкі.

Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС Менску затрымалі жанчыну, якую абвінавачваюць у прысваенні Br 20 млн з касы сталічнай крамы, дзе яна праходзіла стаж.

Жанчына – 35-гадовая расейка, якая праходзіла ў краме стажыроўку на пасаду касіра. Напрыканцы працоўнай змены, пералічваючы выручку і скарыстаўшыся момантам, калі напарніца адцягнулася, жанчына скрала пачак купюр наміналам Br 200 тысячаў і схавала пад адзежу.

Страту вялікай грашовай сумы інкасатары выявілі пасля таго, як ускрылі мяшок з выручкай.

Свае дзеянні жанчына патлумачыла недахопам грашовых сродкаў для выплаты крэдытаў. Абвінавачаная не была судзімай раней.

ДД

Стужка навінаў