Карыстальнікі сацыяльных сетак адказалі Уладзіміру Крукоўскаму альтэрнатыўнай «Пагоняй»


Пакуль адзін з аўтараў дзяржаўнага герба Беларусі мастак Уладзімір Крукоўскі рыхтуе пазоў у Вярхоўны суд на дзеячаў, якія нібыта зневажалі «Пагоню» сваймі інтэрпрэтацыямі, інтэрнэт не спіць.

На ягоныя абвінавачванні ў дэсакралізацыі сімвала адказваюць інтэрнаўты, якія прапанавалі свае іранічныя варыянты герба. Вашай увазе падборка з альтэрнатыўнай «Пагоняй».

Былы лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч пайшоў далей. Ён паставіў у сваёй кватэры шафу-купэ з выявай «Пагоні».

 

«Спадзяюся, мяне не ўпякуць за тое, што вершнік з дзвюх частак», напісаў ён у сваім «Facebook’у».

Сярод тых, каго хоча засудзіць мастак, – кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус, паэт Алесь Плотка, прадпрымальнік Алесь Мазанік і дызайнер Аляксей Кульбіцкі з арт-студыі «PRAS».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў