Карыкатурысты «Charlie Hebdo» пракаментавалі выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ (ФОТАФАКТ)


Cкандальная французская газета змясціла на першай паласе голы азадак каралевы Елізаветы ІІ і надпіс: «Brexit: Атрымлівайце асалоду».

Чытайце таксама >>> Ці абрынецца еўра пасля «брэкзіту»?

Нагадаем, што за выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу прагаласавала 51.2% выбарнікаў.  Супраць былі 48.2 %. У рэферэндуме узялі удзел 71,8 % брытанцаў. Гэта – усяго трэці агульнанацыянальны рэферэндум у гісторыі Злучанага Каралеўства. Яму папярэднічала бурная агітацыйная кампанія, падчас якой прыхільнікі выхаду Брытаніі з ЕЗ абʼядналіся пад лозунгам «Vote Leave» («Галасуй за выхад»), а галоўным лозунгам іх праціўнікаў стаў «Remain» («Застацца»).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў