Карупцыя ў ЖКГ: магілёўскія праваахоўнікі выкрылі буйную злачынную схему


Паводле матэрыялаў Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкаму распачатая крымінальная справа супраць былога дырэктара прадпрыемства «Жылкамгас» – за перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.

Пра гучную справу паведамляе прэс-служба Упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму.

Як адзначыў начальнік Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкаму Дзмітрый Шчадракоў, факт супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага з’яўляецца часткай маштабнай злачыннай схемы, якую раней выкрылі магілёўскія праваахоўнікі.

«Мерапрыемствы па суправаджэнні дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў ЖКГ, праведзеныя супрацоўнікамі УБЭЗ, дазволілі выявіць злачынную схему, звязаную з пастаўкамі названым прадпрыемствам таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў па завышаных коштах. З 2012 па 2015 гады ўстойлівая злачынная група, якую ўзначальваў дырэктар і заснавальнік больш чым дзесяці розных камерцыйных структур, у змове з кіраўнікамі прадпрыемстваў ЖКГ ажыццяўляла ў іх адрас пастаўкі помпавага абсталявання па кошце, завышаным да 13 разоў», – заявіў Шчадракоў.

У адносінах да кіраўнікоў прадпрыемстваў ЖКГ шасці раёнаў Магілёўшчыны распачалі крымінальныя справы, нанесены ўрон складае больш за 450 тыс. Рублёў (больш за $ 240 тыс).

Магілёўскія праваахоўнікі сцвярджаюць, што на падставе іхнага досведу ўсталяваны ўдзел у рэалізацыі карупцыйнай схемы кіраўнікоў ЖКГ з больш чым 30 раёнаў усіх вобласцяў. Паводле папярэдняй інфармацыі, толькі па выкрытых фактах памер нанесенай шкоды склаў больш за 20 млрд недэнамінаваных рублёў (амаль $ 1,1 млрд).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў