Карціны «сонечных людзей» у Бабруйску: як мастацтва здымае «абмежаваныя магчымасці»

photo

Упершыню ў выставачнай зале Бабруйскага мастацкага музею зʼявіліся творы людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця – хворых на сіндром Даўна і ДЦП.

8 чэрвеня ў выставачнай зале Бабруйскага мастацкага музею адбылося адкрыццё выставы «Сардэчна запрашаем у мой свет». У экспазіцыі, пад якую адведзена асобная зала, прадстаўлены работы навучэнцаў аматарскай студыі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва «Эксперымент» Алега Колабава, Ягора Ярмака і Таццяны Клыкавай.

Kolobov_1

Унікальнасць гэтай выставы заключаецца ў тым, што творы, прадстаўленыя на ёй, выраблены рукамі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – хворых на сіндром Даўна і ДЦП. І варта прызнаць, што гэта арыгінальныя працы, створаныя людзьмі, якія не абмяжоўваюць сябе толькі заняткамі ў мастацкай студыі.

Kliykova_1

Напрыклад, Алег Колабаў – шматразовы прызёр гульняў «Special Olimpics», а Таццяна Клыкава прымае ўдзел у канцэртах і спектаклях, любіць спяваць і танчыць. Ягор Ярмак вельмі любіць жывёл, асабліва – сабак. Ён не толькі ведае пра іх усё, але і выдатна адлюстроўвае іх у сваіх акварэлях і пластылінавым жывапісу…

Kolobov_2

Гэтак высакаякасныя творы зʼявіліся на свет, дзякуючы шматгадовай працы ў студыі «Эксперымент» Цэнтру «Росквіт» педагога і ініцыятара выставы – Наталлі Калтыгінай.

Yarmak_2
«Рэдка ў мастацкай школе, у студыі выяўленчага мастацтва сустрэнеш звычайных дзяцей, якія могуць тое, што могуць яны! – гаворыць спадарыня Наталля. – Рэдка хто сам робіць эскізы, рэдка хто знаходзіць такое фарбавае рашэнне, а яны гэта могуць!» Выставу зарганізавалі менавіта дзеля таго, каб адлюстраваць мастацкі ўзровень гэтых дзяцей.

Выстава будзе экспанавацца ў выставачнай зале да 20 чэрвеня.

АС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары