Карціна Бэнксі за $ 1,3 млн самазнішчылася адразу пасля продажу на аўкцыёне Sotheby's


Карціна вядомага мастака Бэнксі «Дзяўчынка з паветраным шарам», самазнішчылася ўбудаваным у раму шродэрам (офіснае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для наразання паперы на дробныя кавалкі), як толькі яе прадалі за 1 мільён 42 тысячы фунтаў стэрлінгаў (каля $ 1,3 млн). Пра гэта паведаміў сайт sothebys.com.

Гэтая праца Бэнксі лічыцца адной з самых вядомых і папулярных. Упершыню яна была з’явілася на набярэжнай у Саўт-Банку (раён у Лондане) на паўднёвым беразе Тэмзы ў 2002 годзе ў памяць аб дзецях, якія загінулі ў Сірыі.

У 2006 годзе Бэнксі зрабіў копію вулічнай карціны і намаляваў яе акрылавымі фарбамі на палатне. Карціна прадавалася разам з пазалочанай рамай, якая па патрабаванню мастака была яе неадʼемным элементам. Адмыслоўцы меркавалі, што наяўнасць вялікай і цяжкай рамы – насмешка над пафасам свету мастацтва.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў