Карпаратыў у Сіксцінскай капэле


Упершыню памяшканне царквы здаёцца ў арэнду. Сваю згоду ўжо даў папа Рымскі Францыск, піша газета The Telegraph.

У суботу там адбудзецца эксклюзіўны выступ рымскага хору Акадэміі дэ Санта-Сіцылія. Яго арганізуе кампанія «Porsche» для 40 турыстаў, якія набылі тур па Італіі. Сабраныя сродкі перададуць у дабрачынныя арганізацыі, якія займаюцца бяздомнымі.

У Ватыкане не разгалошваюць, колькі ўдасца зарабіць, але вядома, што пяцідзённая экскурсія па Рыму ад «Porsche Travel Club» каштуе да 5 тысячаў еўра на чалавека.

Паводле выдання, канцэрты праводзіліся ў Сіксцінскай капэле і раней, але яны былі для прыватных царкоўных аўдыенцыяй. Напрыклад, там праходзілі імпрэзы ў гонар папы Яна Паўла II і Бенедыкта XVI.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў