Кар’ера на канапе: італьянскі шахцёр на працягу 35 гадоў ухіляўся ад працы


Карла Кані, які лічыўся супрацоўнікам горназдабыўчай кампаніі на Сардзініі, пасля выхаду на пенсію прызнаўся, што прасядзеў дома столькі гадоў праз клаўстрафобію.

Яшчэ ў 1980 годзе на пачатку кар’еры ён зразумеў, што баіцца закрытых прастораў, піша The Telegraph. Каб пазбегнуць звальнення, Кані пайшоў на розныя хітрыкі: кожны раз ён выдумваў сабе новыя дыягназы. У спісе хваробаў, з якімі шахцёр прыходзіў да дактароў, было ўсё – ад амнезіі да гемарою.

Ён спецыяльна разбіваў косткі аб сцяну, уціраў вугальны пыл у вочы, каб сімуляваць алергію, і нават прыкідваўся вельмі п’яным. Такімі выдумкамі шахцёр пратрымаўся 35 гадоў і выйшаў на заслужаны адпачынак датэрмінова, ў 52 гады.

Сёлета беспрацоўе ў Італіі дасягнула рэкорду 1977 года. Эканоміка краіны пасля сусветнага фінансавага крызісу 2008 года вярнулася ў стан рэцэсіі. 

Аляксандр Лукашэнка днямі абвясціў вайну «дармаедам». «Імём рэвалюцыі» ён загадаў прымусіць людзей працаваць. Паводле падлікаў прэзідэнта Беларусі, у краіне 500 тысячаў тых, «хто не заняты ў эканоміцы». 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў