Карабахскі апазіцыянер: Прычына абвастрэння ў Карабаху – бязглуздая палітыка Расеі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGamFkNW1hS2pGZ1UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Якія прычыны абвастрэння канфлікту ў Нагорным Карабаху? «Белсат» паразмаўляў з карабахскім апазіцыянерам і палітычным аналітыкам Тыгранам Грыгарʼянам.

Цяпер існуе безліч версіяў пра прычыны абвастрэння канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам у Нагорным Карабаху, але цяжка іх аналізаваць, адзначыў у размове з карэспандэнткай праграмы «ПраСвет» палітычны аналітык, сябра кіроўнай рады апазіцыйнай партыі «Нацыянальнае адраджэнне» ў непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы Тыгран Грыгарʼян.

«Але пра адно можна сказаць з упэўненасцю: абвастрэнне канфлікту стала вынікам непрадуманай, можна сказаць нават, бязглуздай палітыкі Расеі на Паўднёвым Каўказе. Напрыклад, цягам апошніх трох гадоў Расея прадала Азербайджану наступальнай ды іншай зброі на суму $ 5 млрд, зʼяўляючыся краінай-сустаршынёй Менскай групы АБСЕ. Таму зразумела, чаму Азербайджан адчувае сябе гэтак прывольна. У Азербайджану ўзнікла свядомасць, што ён можа вырашыць канфлікт у Нагорным Карабаху ваенным шляхам, што не адпавядае рэальнасці», – адзначыў адмысловец.

Эксперт згадаў, што ў медыях падаюць, нібыта абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху – гэта супрацьстаянне Расеі і Турцыі, якое перамясцілася з Сірыі на Каўказ. «Гэта абсалютная няпраўда. Толькі дылетанты, якія не ведаюць сітуацыі, могуць пра гэта гаварыць. Калі мы прасочым за афіцыйнай рэакцыяй Масквы, то мы заўважым, што яе заявы маюць нейтральны характар. Калі Турцыя моцна і агрэсіўна падтрымлівае Азербайджан, то Расея робіць нейтральныя заявы, якія ставяць знак роўнасці паміж краінай-агрэсарам і дзяржавай, якая стала ахвярай», – заўважыў спадар Грыгарʼян.

Такая тактыка надзвычай распаўсюджаная ў свеце, заўважыў суразмоўца «Белсату». Агрэсарам жа ў цяперашнім канфлікце, заявіў армянскі аналітык, бясспрэчна зʼяўляецца Азербайджан, які падчас атакі на карабахскія вёскі абстрэльваў школы ў Нагорным Карабаху, у выніку чаго загінуў 12-гадовы хлопчык. Азербайджанскія дыверсійныя групы таксама забілі двух сталых людзей, а пасля адрэзалі ім вушы, падкрэсліў адмысловец.

«Няма ніякіх сумневаў, хто зʼяўляецца агрэсарам. Пацверджанне гэтаму можна знайсці нават у заявах афіцыйнага Баку, у заявах прадстаўнікоў Міністэрства абароны Азербайджану. Міжнародная супольнасць ставіць знак роўнасці (паміж Азербайджанам і Арменіяй – рэд.), што развязвае рукі Азербайджану. Але можна быць упэўненым, што войска Нагорна-Карабахскай рэспублікі пераканаўча справіцца з задачай, спыніць агрэсію і ў будучыні можа перайсці да карных захадаў ужо на тэрыторыі Азербайджану», – заўважыў палітычны аналітык.

У ноч на 2 красавіка на мяжы Азербайджану і непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, якая падтрымліваецца Арменіяй, аднавіліся баявыя дзеянні. Да канца дня ў выніку баёў загінулі як мінімум 12 азербайджанскіх вайскоўцаў і 18 армянскіх, а таксама мірныя жыхары. Абодва бакі паведамляюць пра інтэнсіўныя баявыя дзеянні з ужываннем артылерыі і авіяцыі ды пра сурʼёзныя страты з боку праціўніка, абвяргаючы пры гэтым паведамленні адзін аднаго.

Больш пра сітуацыю – у праграме «ПраСвет», якая выйдзе на «Белсаце» ў пятніцу, 8-га красавіка, а 21:40. Праграму можна глядзець праз жывую трансляцыю на YouTube, а пасля эфіру яе можна будзе знайсці на сайце Belsat.eu.

Глядзіце апошняе выданне праграмы «Прасвет»:

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў