Капелан «Швед»: Страляюць з танкаў. А 7-й раніцы пад Данецкам пачаўся бой


Пра гэта unian.ua паведаміў капелан Уладзімір (пазыўны Швед) з Хрысціянскай службы выратавання.

Уладзімір нясе службу ў Аўдзееўцы (населены пункт пад Данецкам).

«Яны страляюць з боку Ясінаватай. Бʼюць нават з танкавай зброі. Ужо другую ноч запар страляюць. Яны спрабуюць штурмам узяць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў», – распавёў выданню капелан.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”378608″ img_size=”large”][vc_column_text]«Самае дзіўнае, што мясцовыя нягледзячы на абстрэлы, кароткімі перабежкамі накіроўваюцца на працу», – заўважыў суразмоўца ўкраінскага выдання.

16 кастрычніка стала вядома пра ліквідацыю камандзіра сепаратыстаў ДНР Матаролы (Арсена Паўлава). Яго ўзарвалі ў Данецку ў ліфце. Улады самаабвешчанай рэспублікі падазраюць у замаху Украіну.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў