Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Поўная версія

video

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Поўная версія

Палякі падтрымалі беларусаў перад прэзідэнцкімі выбарамі добраю музыкаю, зладзіўшы адмысловы канцэрт і шэраг іншых імпрэзаў.

На канцэрце ў Варшаве «Салідарныя з Беларуссю» выступілі беларускія і польскія музыкі Аня Русовіч (PL), «Enej» (PL), «Šuma» (BY), «Dzieciuki» (BY), «Hańba!» (PL), «Амплітуда Смеласці» (BY). Адмысловы госць – украінскі гурт «Воплі Відаплясава», якога сёлета запрасілі, каб звярнуць увагу на складаную сітуацыю ва Украіне.

Праз канцэрт пад лозунгам «Вольнасць без межаў» арганізатары з ініцыятывы «Вольная Беларусь» выказалі падтрыманне суседзям-беларусам перад сёлетнімі прэзідэнцкімі выбарамі. У межах Тыдня салідарнасці з Беларуссю былі арганізаваныя таксама выставы беларускіх і польскіх мастакоў, дыскусія літаратараў, былі паказаныя фільмы «Белсату» – «Свабоды не стрымаць», «Каханне па-беларуску» ды «Добраахвотнікі».

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся 2-га кастрычніка ў самым цэнтры Варшавы – непадалёк ад Палацу культуры і навукі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары