Канцэрт на Дзень Волі ў наўпроставым эфіры


«Белсат» адзіны вядзе прафейную, наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту з нагоды 100-годдзя БНР.

Запіс канцэрту можна будзе пабачыць у эфіры і на сайце 7-8 красавіка.

У эфіры глядзіце адмыслове выданне Студыі Белсат

На пляцоўцы перад Тэатрам оперы і балету адбудзецца мітынг і канцэрт, які будуць весці Зінаіда Бандарэнка і Усевалад Сцебурака.

На сцэне выступяць «Akute», «Dzieciuki», «Amaroka», «Мутнаевока», РСП, Кася Камоцкая, Пётр Клюеў, Ігар Варашкевіч, Юры Стыльскі («Дай Дарогу»), а таксама ўдзельнікі Спеўнага сходу.

З 13-й да 18-й там будзе працаваць нашая здымачная група.

ДД

Стужка навінаў