Кантрабандысты спрабавалі ўвезці ва Украіну 44 тушы мяса. У злачынцаў стралялі


Буйную партыю мяса рагатай жывёліны нелегальна перавозілі трое жыхароў Маларыцкага раёну на трох аўтах. Іх затрымалі беларускія памежнікі.

Мяса, якое не прайшло ветэрынарнага і санітарнага кантролю, перавозілі на сядзеннях аўтамабіля ў чорных пакетах на смецце.

Мужчыны праігнаравалі патрабаванне памежнікаў спыніцца. У выніку супраць іх ужылі зброю.

Затрыманых кантрабандыстаў абвінавачваюць у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, парушэнні памежнага рэжыму і непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы. Ім пагражаюць буйныя штрафы ў памеры да 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў