Кантрабандысты спрабавалі пераправіць у Эстонію буйную партыю цыгарэт з Беларусі і Расеі


Супрацоўнікі эстонскай мытні выявілі кантрабанду ў схованках грузавых вагонаў на памежным пункце Койдула.

Пры даглядзе вагонаў выявілася, што ў іх тарцах былі ўсталяваныя падвойныя сценкі. У патаемных адсеках былі схаваныя каля 5 мільёнаў кантрабандных цыгарэт з беларускай і расейскай маркіроўкай.

Паводле падаткава-мытнага дэпартаменту, гэта адна з найбуйнейшых знаходак кантрабандных цыгарэт у Эстоніі за апошнія гады.

Цыгарэты беларускай вытворчасці перыядычна ўсплываюць у крымінальных зводках суседніх дзяржаваў. Найчасцей кантрабанду вывозяць праз Польшчу ды Літву. Папулярнасцю ў кантрабандыстаў карыстаюцца цыгарэты маркі «Фэст».

Агулам еўрапейскім мытнікам і памежнікам варта рыхтавацца да росту кантрабанды з Беларусі. Пра гэта «Белсат» даведаўся непасрэдна ад кантрабандыстаў. Прычынай актывацыі кантрабандыстаў стала адмена абмежавання на вываз паліва.

ДР belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў