Кантрабандысты спрабавалі перамясціць у Польшчу 300 пачкаў цыгарэтаў на квадракоптары

ВІДЭА

Правапарушэнне спынілі берасцейскія памежнікі.

Кантрабанду знайшлі ў памежнай паласе на заставе «Знаменка».

«Паводле аператыўнай інфармацыі ў лясным масіве ў 500 метрах ад лініі мяжы знайшлі і затрымалі квадракоптар. Да беспілотнага лятальнага апарату быў прымацаваны груз з 300 пачкамі цыгарэт», – распавялі ў ДПК.

Усіх датычных кантрабандыстаў выявілі. Іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму ды правілаў выкарыстання паветранай прасторы. Таксама іх могуць прыцягнуць да адказнасці за перасоўванне тавараў праз мытную мяжу ЕАЭС. Усе гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе буйных штрафаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары