Кантрабандысты рэкламуюць новы маршрут для мігрантаў


У сацыяльных сетках кантрабандысты рэкламуюць новы маршрут у Еўразвяз.

Яны прапануюць патрапіць у ЕЗ не праз Грэцыю, а праз Італію. Адпаведныя абвесткі размясцілі ў Facebook кантрабандысты, якія дзейнічаюць з Турцыі.

Адпраўленне першага судна ў Італію анансуецца ў гэтыя выходныя. Месца для аднаго чалавека будзе каштаваць $ 4 тыс. – у чатыры разы даражэй у параўнанні з ранейшым маршрутам з Турцыі ў Грэцыю.

Рэагуючы на абвестку, некаторыя ўцекачы ўзнялі пытанне магчымага махлярства, паколькі дзясяткі іншых патэнцыйных мігрантаў пацярпелі ў мінулыя гады ад дзеянняў людзей, што абяцалі зладзіць дастаўку ў ЕЗ.

У адказ аўтар абвесткі запэўніў, што грошы будуць перадавацца трэцяму боку, якому давяраюць, як кантрабандысты, так і пасажыры.

Летась больш за мільён уцекачоў прыбылі ў Еўразвяз праз Міжземнае мора.

НМ, belsat.eu, паводле The Guardian

Стужка навінаў