Канстанцінопаль пачаў прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве


Свяшчэнны Сінод Канстанцінопальскай царквы прыняў рашэнне спыніць дзеянне ўказу 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.

Пра гэта паведамляецца на сайце патрыярхату.

Таксама Сінод зняў анафему з кіраўнікоў двух некананічных цэркваў – Украінскай правслаўскай царквы і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Дзякуючы прызнанню дзеяння ўказу несапраўдным і зняццю анафемы з’яўляюцца падставы для прадастаўлення адзінай украінскай царкве аўтакефаліі.

Тым часам прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што рашэнне пра наданне аўтакефаліі ўжо прынятае. Ён адзначыў, што пытанне томасу ды аўтакефаліі выходзіць далёка за межы царкоўнага жыцця, таму да яго далучылася дзяржава:

«Гэта пытанні нашай незалежнасці. Гэта пытанні нашай нацыянальнай бяспекі. Гэта пытанні нашай дзяржаўнасці, і гэта пытанні ўсёй сусветнай геапалітыкі… Томас – гэта фактычна яшчэ адзін акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Імперыя губляе адзін з апошніх рычагоў уплыву на сваю былую калонію. Для нас уласная Царква – гэта гаратныя нашай духоўнай свабоды, гэта залог грамадскай згоды».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Valentyn Ogirenko/Forum

Стужка навінаў