Канавальчык пра поспех «Гудбай, Бацька»: Фільм трапіў, грамадства тады чакала пераменаў


Стваральнік культавага фільма, змантаванага на хатнім кампʼютары, узгадвае пра працу над стужкай дзесяць гадоў таму.

10 гадоў таму студыя «Navinki Home Video» стварыла кораткаметражную стужку «Гудбай, Бацька» – своеасаблівы кавэр на фільм «Гудбай, Ленін» Тады гэты фільм, створаны за два месяцы, змантаваны на хатнім кампутары, меў каласальны поспех у беларускай аўдыторыі. Размаўляем з яго стваральнікам Паўлюком Канавальчыкам.

«Па-першае, тут варта адзначыць адразу, што «Гудбай, Бацька» вельмі трапіў у чаканні, мары нейкія, летуценні ўсіх людзей, якія так ці інакш заангажаваныя ў палітыку. І такім чынам нам удалося менавіта зачапіць пэўныя струны, гэтая стужка акурат трапіла на добрую плённую глебу. Бо калі ўвогуле ўзгадаць палітычны і геапалітычны кантэкст, то напярэдадні там былі яшчэ і ўкраінскія падзеі, якія скончыліся больш-менш пазітыўна для ўкраінцаў у той час. І беларускае грамадства збольшага чакала нейкіх пераменаў. І гэтае чаканне было вельмі такім шчырым і адкрытым», – адзначыў Паўлюк Канавальчык у каментары «Белсату».

Размова цалкам – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў