Канадзец распрацаваў імітатар працоўнага стала офіснага клерка


Браўзерная гульня «It Is As If You Were Doing Work» – імітатар кампʼютэра лянівага офіснага працаўніка, які робіць усё, акрамя працы.

Стваральнік гульні Піпін Бар распавёў, што зрабіў імітатар для людзей з будучыні, у якім робаты і штучны інтэлект заменяць чалавека, а таксама для тых, у каго робаты ўжо забралі працу. Магчыма праз пэўны час людзям захочацца ўзгадаць часы, калі трэба было хадзіць у офіс.

У 2015 годзе кампанія «Яндекс» анасавала стварэнне інфармацыйнага агенцтва, дзе будуць працаваць праграмы-робаты. Сервіс ужо працуе.

«The Los Angeles Times», «Associated Press», «Yahoo News» і шэраг іншых замежных вэб-рэсурсаў таксама карыстаюцца праграмамі, якія пішуць артукулы пра спорт, надвор’е ды фінансы.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў