Камуністы былі супраць ідэі зрабіць «Развітанне з Радзімаю» гімнам Беларусі


Кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 7 кастрычніка 1765 года ў Гузаве ў Мазавецкім ваяводстве.

Ужо ў 7 гадоў займаўся навукамі па 16 гадзінаў на дзень. Пазней вывучаў музыку ў Італіі.

У 20 гадоў абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай. Быў надзвычайным амбасадарам у Галандыі, займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага. Падчас паўстання 1794 года кіраваў 480 стральцамі. У сустрэчах з Аляксандрам I прасоўваў план аднаўлення ВКЛ.

Быў знаёмы з Моцартам і Гайднам. Знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімаю» напісаў у Залессі.

Памёр і пахаваны ў Фларэнцыі ў 1833-м.

У 1991 годзе камуністы выступілі супраць прапановы зрабіць «Развітанне з Радзімаю» гімнам Беларусі.

ДД

Стужка навінаў