Камунікатыўны дызайн – 27 чалавек на месца. БДУ падвёў першыя вынікі ўступнай кампаніі


17 чэрвеня скончыўся прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія будуць здаваць унутраныя іспыты ў ВНУ.

Беларусі дзяржаўны ўніверсітэт на сваёй старонцы напісаў пра першыя вынікі ўступнай кампаніі.

На дзённую бюджэтную форму навучання ў галоўны ўніверсітэт краіны падалі дакументы 4433 заявы пры плане прыёму 2164 чалавекі. Сярэдні конкурс перавысіў 2 чалавекі на месца.

Сярод тых, хто падаў дакументы, без экзаменаў залічаць 66 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядаў, 3 лаўрэаты Спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На педагагічныя спецыяльнасці без экзаменаў прымуць 67 пераможцаў абласных алімпіядаў і медалістаў, а таксама двух выпускнікоў профільных педагагічных класаў.

Абітурыенты параўноўваюць ЕГУ і БДУ

Конкурс на дзённую бюджэтную форму па спецыяльнасці «Камунікатыўны дызайн» склаў 27,5 асобаў на месца (план прыёму – 3), на гэтую ж спецыяльнасць, але на скарочаны тэрмін навучання – 8 асобаў на месца (3).

Конкурсы на іншыя спецыяльнасці дзённай бюджэтнай формы БДУ:

  • дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя – 9,6 (7)
  • дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя (скарочаная форма) – 5 (3)
  • правазнаўства (скарочаная форма) – 4,1
  • журналістыка і літаратурная праца – 2,4
  • руская і славянская філалогія – 1,9

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў