Камунальшчыкі замазалі новае графіці на «сцяне Шчоткінай»


На вядомай рознымі вострасацыяльнымі графіці сцяне па вуліцы Карла Маркса ў Менску (так званая «сцяна Шчоткіна») раніцай  1 траўня зʼявіўся надпіс «Не верым, не баімся, не маўчым. #5 содняў». Новае графіці хутка было замаляванае менскімі камунальшчыкамі.

Надпіс, хутчэй за ўсё, зʼявіўся ў знак салідарнасці з каардынатарам беларускай стрыт-арт суполкі «Signal» Алегам Ларычавым – 28 красавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў яго 5 соднямі адміністратыўнага арышту за «дробнае хуліганства».

Сацыяльнае графіці ў Менску

У апошнія месяцы ў Менску з’явіўся шэраг вострасацыяльных графіці: аплікацыі з партрэтамі экс-кіраўніцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай і надпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных», міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, камандзіра сталічнага АМАПу Дзмітрыя Балабы ды інш. Аўтарства графіці прыпісваюць стрыт-арт суполцы «Signal».

 

ІІ,, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары