Каму Лукашэнка ўдзячны за снег?


Прэзідэнт Беларусі лічыць, што беларусам за апошнія снегапады трэба дзякаваць богу.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам перад дакладам пра захады па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоваў надворʼя.

«Трэба дзякаваць богу, што ён нам паслаў гэтую стыхію», – перакананы гарант Канстытуцыі.

Лукашэнка адзначыў, што больш шкоды нанесла леташняя засуха. «Чым больш цяпер выпадзе снегу, тым хутчэй мы адновім экалагічную раўнавагу, звязаную са стратаю вільгаці», – заявіў прэзідэнт.

Той снежны полаг, які ўжо ўтварыўся на беларускіх палях, абараняе азімыя і, у прыватнасці, рапс ад небяспечных маразоў.

Метэаролагі кажуць, што снегу будзе яшчэ больш: на выходных па большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца зацяжныя снегапады і мяцеліца, вецер будзе дзьмуць з парывамі да 15– 18 м/с.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў