Камплект падручнікаў – ад 76 да 195 тысяч рублёў


Міністэрства адукацыі абвесціла пра кошты на падручнікі ў новым навучальным годзе.

Бацькі першакласнікаў мусяць заплаціць за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі Br 48 800 (поўны кошт камплекту – Br97 519). Расцэнкі для іншых класаў:

  • 2-гі клас – Br38 000 (Br76 083),
  • 3-гі клас – Br57 500 (Br114 983)
  • 4-гі клас – Br66 000 (Br132 057),
  • 5-гі клас – Br74 100 (Br148 102),
  • 6-гі клас – Br67 000 (Br133 985),
  • 7-гі клас – Br62 600 (Br125 252),
  • 8-гі клас – Br70 000 (Br140 040),
  • 9-гі клас – Br80 100 (Br160 295),
  • 10-гі клас – Br92 900 (Br185 778),
  • 11-гі клас – Br97 900 (Br195 863).

Для сем’яў з трыма і больш дзецьмі прадугледжаная зніжка 50 %.

Глядзіце таксама: За беларускамоўны клас! Бацькі з Берасця працягваюць шукаць ахвотных запісацца ў беларускамоўны клас.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў