Кампанія ў Сірыі можа каштаваць Расеі 1 млрд еўраў у год


Выданне «Коммерсант» падлічыла, колькі Расея выдаткуе на аперацыю ў Сірыі.

Гэта пры захаванні цяперашняга – паўсотні машын – памеру авіяцыйнай групоўкі. Па вайсковых мерках гэтыя грошы невялікія: дзень буйных вучэнняў накшталт «Цэнтр-2015» пакуль абыходзіцца Расеі даражэй, чым дзень рэальнай вайны.

Асноўныя выдаткі ў Сірыі звязаныя з забеспячэннем паставак паліва і ўзбраенняў для авіяцыйнай тэхнікі, таксама з падтрыманнем тэхнікі ў працоўным стане з улікам яе актыўнага выкарыстоўвання. Выдаткі на ўзбраенні, паводле крыніцы, малыя: удары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» наносяцца з дапамогай сродкаў паражэння, распрацаваных яшчэ пры СССР, а таксама з дапамогай высокадакладных ракет класа «паветра-паверхня». Не з’яўляюцца праблемай і выплаты вайскоўцам, якія знаходзяцца ў Сірыі, дадатковых грошай: для афіцэра гэта плюс $62 у дзень да заробку, для жаўнера – $43.

Афіцыйна расейскія ўлады памер выдаткаў на аперацыю ў Сірыі не раскрываюць. Вядома, што яна цалкам фінансуецца за кошт бюджэту Мінабароны і не патрабуе дадатковых затрат.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары