Кампанія «Toyota» інвестуе амаль $ 1 млрд на распрацоўку штучнага інтэлекту


Беспілотнае аўто ад «Google»

Японскі аўтагігант спадзяецца, што гэта дапаможа стварыць у будучым беспілотнае аўто.

Аўтагігант створыць даследчую кампанію ў Крамянёвай даліне недалёка ад Стэнфардзкага ўніверсітэту, на якую са студзеня 2016 г. будуць працаваць каля 200 супрацоўнікаў. Яшчэ адзін даследчы цэнтр «Toyota» адкрые непадалёк ад Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэту.

Распрацоўкай беспілотных аўтамабіляў займаюцца і іншыя аўтамабільныя брэнды. «Mercedes-Benz» сёлета падпісаў пагадненне аб сумеснай распрацоўцы беспілотніка з LG.

Займаюцца стварэннем такіх аўтамабіляў у «Google» і «Uber». Над уласным беспілотнікам цяпер працуе «Apple». Паводле «Guardian», для яго тэставання кампанія нібыта арандавала тэрыторыю былой вайсковай базы ў раёне Сан-Францыска.

Для параўнання беларускі золатавалютны рэзерв складае $ 4 млрд 666,7 млн.

ЮВ, belsat.eu, паводле delfi.lt

Стужка навінаў