Кампанія «Серж» на мяжы банкруцтва


Эканамічны суд Менску даў кіраўніцтву тры месяцы на крэдытную перадышку.

Адзін з найбуйнейшых прыватных вытворцаў бялізны можа спыніць сваё існаванне. У выпадку, калі кампанія Сяргея Атрошчанкава не разлічыцца па крэдытах да 9 чэрвеня 2016-га, то яе чакае банкруцтва.

Кампанія «Серж» займаецца вытворчасцю мужчынскай і жаночай бялізны. Цягам двух гадоў колькасць працоўных месцаў у кампаніі скарацілася ў сем разоў. Кіраўнік прадпрыемства тлумачыць фінансавы праблемы крызісам у свеце і ў беларускай эканоміцы.

Кампанія «Серж» была заснаваная ў 1996 годзе. На пачатку 2010-х сярод прыватных кампаніяў «Серж» па абʼёмах, узроўню тэхналогіяў і дынаміцы развіцця займаў другое месца пасля «Мілавіцы».

Для захавання працоўнага калектыву, у адпаведнасці з нормамі заканадаўства была праведзеная рэарганізацыя са стварэннем новай юрыдычнай асобы ТАА «Серж-фэшн». Яно, па словах Сяргея Атрошчанкі, працягвае вырабляць і рэалізоўваць высакаякасную прадукцыю пад гандлёвай маркай «Serge».

«Цяпер дзейнічае каля 200 партнёрскіх і ўласных крамаў і секцый. Вымушанае скарачэнне персаналу і некаторых гандлёвых кропак, звязанае з агульным падзеннем сярэднекоштавага сегменту fashion рынку і перафарматаванне рынку арэнды, будзе адноўлена», – упэўнены заснавальнік кампаніі.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 лютага пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў дасягнула Br 66.1 трлн, а пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць Br 64,7 трлн.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў