Камітэт ААН прыняў да разгляду скаргу Канстанціна Жукоўскага


Гомельскі фрылансер атрымаў паведамленне з Камітэту ААН па правах чалавека аб тым, што яго скарга зарэгістравана 12 снежня і накіраваная Ураду Беларусі для каментароў.

У скарзе ў ААНаўскі Камітэт пералічваюцца шэсць выпадкаў прыцягнення Жукоўскага да адказнасці цягам 2016 года за супрацу з «Белсата».

«Хачу, каб у свеце ведалі, што ў Беларусі пераследуюць журналістаў-фрылансераў, ствараюць перашкоды ў нашай дзейнасці, абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Выглядае, што праз буйныя штрафы дзяржава проста папраўляе сваё фінансавае становішча. Хачу, каб стаўленне дзяржавы да незалежнай журналістскай супольнасці змянілася», – заявіў Кастусь Жукоўскі.

Сёлета на Кастуся Жукоўскага міліцыя склала каля двух дзясяткаў пратаколаў за супрацу з тэлеканалам «Белсат» – розныя суды Гомельскай вобласці пакаралі журналіста штрафамі на агульную суму больш за 9 тысяч рублёў.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў