Камісійная крама «СССР»: Людзі ўспрымаюць нас пазітыўна, прыходзяць і маладыя


Як берасцейскія прадпрымальнікі зарабляюць на савецкай спадчыне.

 

Прыватныя прадпрымальнікі з Берасця прапануюць гараджанам вярнуцца назад СССР. Прапанова прапанова карыстаецца попытам. Гаспадары адкрытай некалькі месяцаў таму ў горадзе камісійнай крамы пад назвай «СССР» кажуць, што іх бізнес мае поспех.

«Калі мы адкрывалі краму, то хацелі згуляць на пачуцці настальгіі, але да нас сталі прыходзіць зусім розныя людзі ў тым ліку і маладыя», – распавялі карэспандэнту Belsat.eu прадаўцы ў краме.

Пытаемся, ціне бянтэжыць саміх прадаўцоў тое, што ў некаторых краінах Еўропы савецкая сімволіка прыраўненая да фашысцкай і забароненая? На што чуем адказ:

«Вы ведаеце, вы першы хто задае такое пытанне. Звычайна людзі ўспрымаюць нас пазітыўна. Прыносяць нешта сваё ці купляюць нейкія старыя рэчы».

У краме, да прыкладу, можна набыць вымпел «Лепшай камсамольскай арганізацыі», сцяг БССР, чырвоную зорку на ялінку альбо вялікую савецкую энцыклапедыю.

ЭП, belsat.eu

Стужка навінаў