«Камяніца» – у дзявяты раз. Фотаздымкі

photo

Дзяўчына з вянком на фестывалі «Камяніца». 16 верасня 2017 года. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат

Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Менскам, дзе прайшоў этна-фестываль, наведала нашая фатограф Ірына Арахоўская.

На сцэну сёлетняй «Камяніцы» выйшлі «Палескія бабулі», «Рада», Патрыцыя Свіціна, «Мярэжа», «Горынь», фолк-гурт «Варган, «Нагуаль», «The ан» (Украіна) ды «Shaman Jungle». Гэдлайнерамі фэсту сталі расейцы «Theodor Bastard», украінскы калектыў «Onuka» і беларуская «Shuma».

Жанчыны ў строях – госці фестывалю. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Міліцыянты на фестывалі «Камяніца». Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Наведніца фестывалю. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Традыцыйная забава для дзяцей на Камяніцы – кідацца сенам. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Фестывальная ахова даглядае рэчы гасцей імпрэзы. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Госці фестывалю адпачываюць перад канцэртам. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат

Фестываль фальклорнай музыкі на свежым паветры праходзіць на тэрыторыі Музею беларускай народнай архітэктуры і побыту з 2009 года. Асноўная ідэя імпрэзы не змяняецца: са сцэны гучаць аўтэнтычныя песні ў выкананні жыхароў з розных рэгіёнаў Беларусі.

У выступе пад назвай «Аўтэнтычныя спевы Палесся» узяў удзел, між іншым, жаночы калектыў з Берасцейшчыны. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Зарыва над скансэнам. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Дзяўчынка Вера запытала ў таты, гурт з якой краіны цяпер на сцэне – і намалявала сцяг. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Гурт Onuka з Украіны выйшаў на сцэну з 50-хвіліннай затрымкай. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат
Паводле задумы, фестываль – дабрачынным. Сабраныя сродкі ідуць на патрэбы вышэйназванага музею. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат

Ірына Арахоўская

Глядзі таксама
Каментары