Каменданцкая гадзіна на Глыбоччыне аказалася вучэбнай


Увечары 14 верасня на сайце Глыбоцкага райвыканкаму зʼявілася інфармацыя аб увядзенні каменданцкай гадзіны. 15 верасня абвестка знікла з сайту.

У райвыканкаме патлумачылі, што гэта было вучэбнае інфармаванне насельніцтва.

«Усё гэта адбываецца ў межах вучэнняў «Захад-2017»… Гэтая інфармацыя была размешчаная ў мэтах адпрацоўкі інфармавання насельніцтва, – патлумачыла кіраўнік аддзелу ідэалагічнай работы, культуры ды медыяў Людміла Карніловіч. – Абмежаванні, якія прадугледжвае каменданцкая гадзіна, не ўводзіліся. Ніякіх абмежаванняў на перамяшчэнне насельніцтва ў горадзе і раёне не было. Усё гэта мела вучэбны характар».

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў