Камбат батальёну «Данбас» паранены: дзірка ў лёгкіх, кантузія, паламаныя рэбры


Дабравольны батальён зазнаў страты падчас аперацыі па вызваленню з акружэння байцоў з падраздзялення «Свіцязь» у раёне Вуглягорску.

Параненых жаўнераў эвакуявалі ў Харкаў і Арцёмаўск, паведаміў кіраўнік штабу батальёну з пазыўным Гал Нromadske.tv. Камбат «Данбасу» Сямён Сяменчанка разам з двума байцамі атрымаў кантузію. Украінскі дэпутат Барыс Філатаў паведамляе, што стан Сямёна Сяменчанкі стабільны.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

11 байцоў «Данбасу» паранена, 4 загінулі на полі бою. Актыўныя баявыя дзеянні за Вуглягорск распачаліся напрыканцы студзеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў