Каманда МАЗу прэзентавала ралійныя баліды, на якіх збіраецца скараць «Дакар-2016»


«МАЗ-СПОРТаўто» прадставіў экіпаж і аўтамабіль, на якім беларусы прыме ўдзел у ралі «Дакар-2016».[/vc_column_text][vc_column_text]

Пілоты экіпажаў Сяргей Вязовіч, Аляксандр Васілеўскі, Уладзімір Васілеўскі
Пілоты экіпажаў Сяргей Вязовіч, Аляксандр Васілеўскі, Уладзімір Васілеўскі
Аўтамабіль Уладзіміра Васілеўскага аздоблены амерыканскім рухавіком «Cyrtech»
Аўтамабіль Уладзіміра Васілеўскага аздоблены амерыканскім рухавіком «Cyrtech»

[/vc_column_text][vc_column_text]Каманда паўдзельнічае ў марафоне ў пяты раз запар. Гэтым разам скараць «Дакар» будуць 3 экіпажы – два асноўных і «шпаркая тэхнічка».

Спартовыя грузавікі да рэйду ўдасканалілі: дапрацавалі падвеску, паліўныя бакі, трансмісію і рулявое кіраванне.

Гоншчыкі ставяць перад сабой мэту трапіць у лік лідзіруючых экіпажаў. Задача-мінімум – праехаць увесь маршрут і ўтрымацца ў першай дзясятцы.

Адна з самых прэстыжных гонак свету пройдзе з 3 па 16 студзеня па дарогах Аргентыны і Балівіі. Працягласць трасы складзе амаль дзевяць тысяч кіламетраў. Удзельнікі стартуюць у Буэнас-Айрэсе і фінішуюць у аргентынскім Разарыё.

ДР, фота УГ belsat.eu

Стужка навінаў