Каманда Колі Лукашэнкі выйграла турнір па хакеі


Перамогу ў менскіх спаборніцтвах «Залатай шайбы» атрымала каманда Цэнтральнага раёну, за якую выступаў сын кіраўніка краіны. Акрамя таго Коля Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам турніру.

На малой арэне скончыліся гарадскія фінальныя спаборніцтвы «Залатая шайба» сярод хакеістаў 2003-2004 гадоў нараджэння. Першае месца заняла каманда Цэнтральнага раёну, за якую выступаў Коля Лукашэнка. У вырашальным матчы хакеісты каманды «Грыфоны» (Цэнтральны раён) не пакінулі шанцаў хлопцам з «Беркуту» (Фрунзенскі раён), перамогшы з лікам 8:1.

Хакейны суддзя схапіў за горла суперніка Колі Лукашэнкі (ВІДЭА)

Коля Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам турніру.

З 14 па 17 сакавіка «Грыфоны» і «Беркут» згуляюць у фінальнай стадыі рэспубліканскіх спаборніцтваў, дзе сустрэнуцца з лепшымі камандамі з шасці вобласцяў Беларусі.

Аматарскі дзіцячы турнір па хакеі «Залатая шайба» адроджаны ў Беларусі ў 1997-м годзе. З 2006-га года адным з яго арганізатараў зʼяўляецца Прэзідэнцкі спартовы клуб.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары