Каляды ў сямʼі ракаўскіх католікаў


Традыцыя сямейнай вячэры ў калядны вечар ёсць практычна ў кожнай каталіцкай сямʼі ў гэтым пасёлку. Сямʼя Каўрыгаў не выключэнне.[/vc_column_text][vc_column_text]

Святочная вячэра ў іх пачынаецца з гатавання 12 калядных страваў, галоўнай з якіх зʼяўляецца куцця. Яе ставяць у чыгуне ў сярэдзіну стала і абкладваюць сенам. Кожны член сямʼі павінен паспрабаваць гэтую кашу і падзяліцца з іншым. Той, хто выцягне з-пад чыгунка самую даўгую саломінку, паводле дахрысціянскага паверʼя, будзе жыць даўжэй за ўсіх.

Традыцыю адзначаць Каляды перадала Ларысе Піліпаўне яе маці – пабожная каталічка Францішка Дударчык, якая з ранняга дзяцінства прышчапіла сваім дзецям веру ў Бога. Яе муж Славамір Каўрыга таксама пераняў традыцыі продкаў з Маладзечанскага раёну і таму перад вячэрай ідзе да суседзяў, каб прынесці ў дом полымя ад Віфлеемскай свечкі, прывезенай у Ракаў скаўтамі.

Калі стол накрыты, і на ім гарыць калядная свечка, усе родныя збіраюцца вакол яго, каб памаліцца, а пасля пачынаюць дзяліцца аплаткамі і куццёй і толькі пасля гэтага прыступаюць да іншых страваў. За сталом родныя доўга не заседжваюцца, бо іх яшчэ чакае імша ў касцёле Панны Марыі Ружанцовай – адным з самых прыгожых касцёлаў Беларусі.

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў